Унікальны скачок

29 ноября 2017

У Сетцы абмяркоўваюць трук французскіх парашутыстаў. Двое спартсменаў ажыццявілі скачок з гары Юнгфраў у Швейцарыі і ўляцелі ў адчыненыя дзверы лайнера. Трэніроўкі занялі 7 месяцаў. За гэты час мужчыны зрабілі больш за сто выпрабавальных палётаў. Для гэтага яны выкарысталі вінгсьют - спецыяльны касцюм, прызначаны для кіраванага палёту. У ім чалавек можа развіць у паветры хуткасць звыш 300 кіламетраў за гадзіну.