У Мінску стартаваў летні музычна-турыстычны сезон

1 июня 2021

Дзень яркіх культурных адкрыццяў і сюрпрызаў - кожная суббота. Месца сустрэчы - Верхні горад. У сталіцы стартаваў летні музычна-турыстычны сезон. Адны з акцэнтаў - сямейны адпачынак і для дзяцей. Так, ужо ў гэтую суботу, 5 чэрвеня, каля Ратушы юныя гледачы змогуць убачыць спектакль "Муха-Цакатуха". У чэрвеньскай афішы таксама "Кот у ботах". А ўжо 12 чэрвеня Верхні горад прыме Дні культуры Расіі. З сярэдзіны лета ў праграме адзін з папулярных праектаў - "Класіка ля Ратушы".

Асноўныя культурныя мерапрыемствы ў сталіцы летам будуць праводзіцца кожную суботу. Месца сустрэчы - плошча ля Ратушы ў Верхнім горадзе.