У Мінску адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці Джумаша Асаналіева

6 мая 2017

Пранесці скрозь стагоддзі памяць аб агульным гераічным і трагічным мінулым! У Беларусі ў мерапрыемствах да гадавіны Перамогі прымаюць удзел дыпламаты розных краін, прадстаўнікі выканкама СНД, парламентарыі. У Мінску адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Джумаша Асаналіева. Яго імем названая вуліца ў сталіцы, дзе і ўсталяваны помнік сыну кыргызскага народа. Ён здзейсніў подзвіг у баі падчас вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Кубанычбек Амураліеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Беларусі:

"Нашы кыргызстанцы - мы ў адной краіне жылі, хоць на нашай зямлі і не было вайны, падняліся і змагаліся на палях фронту. Гэта 375 тысяч нашых грамадзян, у той час гэта адна траціна насельніцтва. З іх 73 - героі Савецкага Саюза, шматлікія кавалеры ўсіх ордэнаў Славы. І адна траціна гэтых людзей змагаліся на беларускай зямлі".

Адзначым, сам помнік Асаналіеву ўсталяваны ў Мінску ў 2005 годзе па ініцыятыве пасольства Кыргызстана ў нашай краіне, а таксама адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы.