У Мінску адбылася прэзентацыя абноўленай Рэспубліканскай дошкі гонару

1 июля 2013
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ў гісторыю Беларусі ўпісаныя ў прамым сэнсе гэтага слова імёны шэрагу абласцей, раёнаў і арганізацый краіны. Усяго 62 намінанты. Сярод рэгіёнаў лідарамі мінулага года сталі Мінская і Гродзенская вобласці, а таксама Рэчыцкі, Мазырскі і Маладзечанскі раёны. У спісе лаўрэатаў як цяжкавагавікі айчыннай прамысловасці - Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання, так і невялікія арганізацыі - бальніцы, магазіны і нават дзіцячая музычная школа.
Практыка ўнясення лепшых на Дошку гонару адроджаная 13 гадоў таму. Акрамя маральнага заахвочвання, усе лаўрэаты будуць адзначаныя грашовымі прэміямі.