У Мінску адкрыўся прэс-цэнтр інфармагенцтва "Спутник"

7 апреля 2016

Гэта частка міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня", у якой сайты на 30 мовах свету, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя дадаткі. На адкрыццё прэс-цэнтра прыляцеў кіраўнік агенцтва, вядомы расійскі журналіст Дзмітрый Кісялёў. Ён адзначыў, што ў краін агульная Саюзная дзяржава і галоўнае, каб уяўленне пра яе ў свеце было справядлівым. Сёння інфармацыя з Беларусі будзе даступная ў многіх краінах.

У холе Дома Масквы сёння адкрылася і фотаэкспазіцыя "Інтэграцыя ў асобах. 20 гадоў Саюза Беларусі і Расіі". На ёй - здымкі першых асоб з важных сустрэч і падпісанняў у рамках Саюзнай дзяржавы.