У Мінску развіталіся з народнай артысткай БССР Галінай Арловай

23 августа 2021

23 жніўня ў Мінску ў Купалаўскім тэатры развіталіся з народнай артысткай БССР Галінай Арловай. Ёй было 92. Кветкі на сцэну неслі блізкія, калегі і проста прыхільнікі таленту актрысы. Гэтым падмосткам Галіна Аляксандраўна прысвяціла без малога 62 гады, прымала актыўны ўдзел у жыцці трупы, прысутнічала на кастынгах, працавала з маладымі артыстамі, дзялілася з новым пакаленнем сваім багатым вопытам і прафесіяналізмам. За сваю біяграфію яна ўвасобіла мноства вобразаў: Ягадка з "Амністыі", Ганна Андрэеўна - з "Рэвізора" і Васіліса ў спектаклі "На дне". Галіна Арлова была ўдастоена звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР.

Апошняя просьба Галіны Арловай выканана. Актрыса аддана зямлі на Усходніх могілках сталіцы, побач з мужам - народным артыстам СССР  Мікалаем Яроменкам і сынам.