У Мінску прайшоў конкурс "Сіла росту"

24 марта 2016

Падапечныя Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў сталі пераможцамі конкурсу "Сіла росту". Журы і арганізатары - гродзенскае малочнае прадпрыемства - аднагалосна прызналі двухвілінны ролік 16-гадовай Паліны Якаўлевай лепшым у намінацыі "Відэаматыватар". Галоўная гераіня Марыя Рэчыц распавядае сваю гісторыю барацьбы з хваробай. Нягледзячы на дыягназ ДЦП, дзяўчына займаецца спортам. Падарункі пераможцам урачыста ўручылі ў Мінску.

Больш за тое, у цэнтры не выключаюць стварэнне новага кірунку для рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў. Накшталт сацыялізацыі праз удзел у конкурсах.