У Мінску прайшла рэпетыцыя роты ганаровай варты

16 апреля 2015

Падрыхтоўка да святкавання 70-годдзя Перамогі працягваецца і на мінскіх вуліцах. Учора ўвечар у сталіцы прайшла рэпетыцыя роты ганаровай варты. Спецыяльна для гэтага ДАІ перакрыла ўчастак праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Сёлета гледачы ўбачаць новыя фігуры, а віртуозы ў пагонах абяцаюць падрыхтаваць захапляльныя элементы. Якія менавіта, па традыцыі трымаецца ў сакрэце. Нагадаем, галоўныя трэніроўкі вайскоўцаў да Дня Перамогі запланаваныя на пачатак мая. Менавіта тады на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава пройдуць генеральныя рэпетыцыі парада.