У Мінску прайшла першая ўніверсітэцкая субота

14 мая 2016

Усе ВНУ Беларусі пад адным дахам. У Мінску прайшла першая ўніверсітэцкая субота. На пляцоўцы Палаца Спорту - больш як 50 навучальных устаноў. Кожны стэнд прыцягваў увагу абітурыентаў. Падыходы былі самыя розныя - хтосьці апранаў даспехі і сукенкі, а хтосьці прадстаўляў свой універсітэт у роставых ляльках. Свой стэнд быў і ў Міністэрства адукацыі - там прайшла прэзентацыя новых кніг і электронных рэсурсаў для навучальнага працэсу.

Ужо да поўдня мерапрыемства наведалі больш як 3 тысячы чалавек. Паводле прагнозаў спецыялістаў, сёлета папулярнымі застануцца спецыяльнасці, звязаныя з эканомікай, юрыспрудэнцыяй і моўнай падрыхтоўкай.