У Мінску прайшла маштабная дабрачынная акцыя

5 июня 2016

"Усе фарбы жыцця для цябе". Пад такой назвай у Мінску прайшла маштабная дабрачынная акцыя. Ужо сёмы год запар яна аб'ядноўвае беларусаў, якія шчыра хочуць дапамагчы тым, каму гэта трэба. Па традыцыі на канцэрце выступілі як прафесійныя артысты, так і выканаўцы-пачаткоўцы. Усе сабраныя сродкі паступяць на абсталяванне новага дзіцячага хоспіса.

Канцэрт завяршыў вялікі дабрачынны марафон. Да гэтага валанцёры наведалі дзясяткі дзіцячых дамоў, бальніц і прытулкаў па ўсёй краіне.