У Мiнску прайшла акцыя "Прафсаюзы - дзецям"

28 августа 2016

Ад прапускной сістэмы да выезду аўтобуса на маршрут. Сёння ў сталічным аўтобусным парку дзеці змаглі стаць вадзіцелямі. Менавіта так прайшла ўжо традыцыйная акцыя "Прафсаюзы - дзецям". Акрамя пазнавальнай экскурсіі, 30 малышоў даведаліся і пра нюансы працы. Напрыклад, як мыюць аўтобусы, дзе іх запраўляюць. Нават зрабілі так званы круг пашаны - праехалі на аўтобусе ўсю тэрыторыю парка. Усё гэта, вядома, толькі пад наглядам дарослых і спецыялістаў. Кожнае дзіця атрымала і памятны падарунак - набор першакласніка.