У Мінску прайшоў самы яркі фестываль лета - ColorFest

8 июня 2015

Больш за 20 тысяч удзельнікаў і некалькі тон сухой фарбы. У Мінску з размахам прайшоў самы яркі фестываль лета - ColorFest. Пляцоўка ў адным з паркаў ператварылася ў сапраўдны мастацкі шэдэўр. Толькі замест карцін былі людзі. А каб госці не саромеліся і адразу далучаліся да святкавання, рознакаляровыя арганізатары сустракалі іх жменямі яркіх фарбаў.

Фарбы для людзей абсалютна бяспечныя і лёгка змываюцца. Такое каляровае свята зарадзілася ў Індыі і традыцыйна святкуецца там кожную восень.