У Мінску прайшоў рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор моладзевых атрадаў аховы правапарадку

6 февраля 2024

Рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор моладзевых атрадаў аховы правапарадку прайшоў 6 лютага ў Мінску. Ён аб'яднаў каля 300 байцоў і іх камандзіраў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Прайшла праверка практычных ведаў па секцыях: асновы агнявой, страявой і ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі, асновы радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і заняткі па прававой граматнасці. Гэтая дадатковая падрыхтоўка дае магчымасць палепшыць прафесійныя навыкі і вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.

Сёння пры тэрытарыяльных камітэтах БРСМ дзейнічае 470 атрадаў МААП. У іх больш за 8 тыс. хлопцаў і дзяўчат з усёй краіны.