У Мінску праходзіць Рэспубліканскі педагагічны савет

23 августа 2021

Парадку тысячы кіраўнікоў устаноў адукацыі, педагогаў, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання,  прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і галіновага прафсаюза абмяркоўваюць стратэгічныя пытанні развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі!  Сёння працавалі адразу 12 тэматычных секцый. У цэнтры ўвагі асабістае і сацыяльнае развіццё навучэнцаў, прафадукацыі, бесперапынная падрыхтоўка кадраў, лічбавізацыя. 

Прэзентавалі Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс.  Скарыстацца ім школьнікі змогуць ужо з 1 верасня.