У Мінску праходзіць рэспубліканскі форум студэнцкіх атрадаў, ён прысвечаны Дню народнага адзінства

15 сентября 2021

У сталіцы праходзіць рэспубліканскі форум студэнцкіх атрадаў. Мерапрыемства прысвяцілі самаму маладому дзяржаўнаму святу - Дню народнага адзінства. 700 удзельнікаў з усёй краіны ўсклалі кветкі і запалілі лампады ля стэлы "Мінск - горад-герой", каб ушанаваць памяць воінаў-вызваліцеляў. Як сімвал міру, яднання і дружбы, у парку Перамогі (на месцы закладкі яблыневага саду ў гонар 100-годдзя камсамолу) хлопцы і дзяўчаты высадзілі 17 яблынь. Кожнае дрэва ўпрыгожылі чырвона-зялёнай стужачкай - у колер нацыянальнага флага. 

Мерапрыемства прадоўжылася ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас адкрытага дыялогу хлопцы і дзяўчаты абмеркавалі актуальныя для моладзі тэмы: працаўладкаванне, рэалізацыя творчых талентаў, далейшае развіццё студатрадаўскага руху.