Жыхары Мазырскага раёна пратэстуюць супраць здачы Прыпяці ў арэнду

23 мая 2017

Жыхары Мазыра і Мазырскага раёна актыўна пратэстуюць супраць таго, каб Прыпяць здавалі ў арэнду. Гаворка ідзе аб участку 91 кіламетр і больш за 300 гектараў прылеглых тэрыторый. Рыбакі асцерагаюцца, што з прыходам арандатара магчымасць рыбачыць стане толькі платнай. Але мясцовыя ўлады запэўніваюць, што ўлічвалі інтарэсы ўсіх. Аўкцыён па здачы ў арэнду адрэзка Прыпяці адбыўся. Вольга Халадовіч - падрабязней.

Ахоўваць сваю раку ад арандатараў жыхары Балажэвічаў гатовы ўсёй вёскай. Зараз пастаянна збіраюцца на беразе. Навіна аб тым, што Прыпяць здаюць у арэнду, для вяскоўцаў стала шокам. Але здавацца яны не збіраюцца. Нягледзячы на тое, што аўкцыён ужо адбыўся.

Супраць арэнды Прыпяці не толькі вяскоўцы, але і жыхары Мазыра. А актыўна збіраюць подпісы пад зваротам да ўлад - іх ужо больш за пяць тысяч. Яшчэ дзве - тысячы ў электроннай петыцыі. Па меркаванні мазыраніна Дзмітрыя Багачова, абурае не толькі тое, што раку здаюць у арэнду, але і што не прыслухваюцца да грамадскай думкі.

Дзмітрый Багачоў, жыхар г. Мазыра: "Усю рыбу вылавім, грошы забяром і г.д. Чаму не было праведзена інфармаванне? Чаму не даюць выказаць меркаванне і ў дэбатах неяк? Падрыхтуйце. Навошта так рэзка?".

Прадстаўнікі ўлады ў сваю чаргу адзначаюць, што ў ракі павінен быць гаспадар. Прыпяць ужо здавалі ў арэнду з 2001 па 2014 год. Праўда, дагавор быў адменены ў сувязі з расфарміраваннем прадпрыемства. Прэтэндэнт на ролю арандатара на гэты раз адзін - мясцовае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Менавіта яны прапанавалі аптымальныя ўмовы і паабяцалі не абмяжоўваць доступ да вады.

Уладзімір Беларусаў, паляўніцтвазнавец Мазырскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў: "Для грамадзян Мазыра і Мазырскага раёна бясплатная лоўля рыбы будзе ажыццяўляцца як з берага, так і з маламерных суднаў, да 5 кручкоў і вылаў рыбы да 5 кг дазволенымі спосабамі рыбалоўства бясплатна. Што да інтэнсіўнага рыбалоўства, то для грамадзян раёна будзе 20% ад кошту".

Сяргей Дылюк, намстаршыні Мазырскага райвыканкама: "Выканкам пастараўся выканаць інтарэсы ўсіх грамадзян. І тых, хто любіць рыбачыць, і тых, хто перажывае за раку. І тых, хто жадаюць набываць свежую рыбу ў магазінах. Праект дагавора, які будзе падпісвацца, вельмі жорсткі для арандатара, у дадзеным выпадку за незахаванне ён можа быць адменены".

Дарэчы, акрамя льгот для мясцовых жыхароў пераможца аўкцыёну павінен будзе займацца і ўзнаўленнем рыбы, барацьбой з браканьерамі і добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.

Гэта зараз тут нічога не гаворыць аб тым, што ў ракі з'явіўся новы гаспадар. Але ўжо да канца года арандатар абяцае, што на Прыпяці з'явяцца ўсе выгоды - падыходы да вады, мангалы, альтанкі.

Нягледзячы на аўкцыён, які адбыўся, і прынятае рашэнне, аматары рыбнай лоўлі здавацца не збіраюцца. Плануюць звярнуцца з петыцыямі ў профільнае міністэрства.