У Мінску праходзіць Еўрапейскі тыдзень здароўя

23 апреля 2014

Імунізацыя для жыцця. Пад такім дэвізам праходзіць Еўрапейскі тыдзень здароўя ў Мінску. З гэтай нагоды ўрачы-педыятры, інфекцыяністы і эпідэміёлагі асаблівую ўвагу надаюць індывідуальнай працы з тымі, хто адмаўляецца ад прышчэпак. Акрамя гэтага, падчас Еўрапейскага тыдня здароўя пройдуць семінары для медыцынскіх супрацоўнікаў і арганізуюць гарачыя лініі па пытаннях вакцынапрафілактыкі.


Ірына Глінская загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: Такіх інфекцыйных захворванняў, як адзёр, краснуха, вірусны гепатыт Б сярод дзяцей не рэгіструецца. Вірусны гепатыт А, мы забылі пра яго менавіта сярод дзіцячага насельніцтва, хоць у давакцынальны перыяд гаворка ішла аб тысячах. Гепатыт А толькі сярод дарослых і дзетак, якія былі не прышчэпленыя, - у асноўным гэта прывазныя выпадкі.


Летась у Мінску медыкі зафіксавалі некалькі выпадкаў захворвання на адзёр. Інфекцыя трапіла да нас з Украіны і Расіі. Дарэчы, напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі медыкі заклікаюць мінчан прышчапіцца ад віруснага захворвання. Нагадаем, нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак прадугледжвае імунізацыю супраць 12 інфекцый.