У Мінску праходзіць 9-ы з'езд Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане

8 апреля 2017

Дапамога сем'ям загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, сацыяльная падтрымка ветэранаў і патрыятычнае выхаванне моладзі. Кірункі, якія застаюцца прыярытэтнымі ў працы Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць 9-ы з'езд аб'яднання. У Доме афіцэраў сабраліся больш за 350 прадстаўнікоў дэлегацыі з усіх абласцей краіны. Падчас сустрэчы выберуць новае кіраўніцтва саюза і рабочую групу. Вызначаць арыенціры на найбліжэйшыя 5 гадоў. Акрамя таго, на Востраве мужнасці і смутку ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых падчас баявых дзеянняў у гарачых пунктах.