У Мінску прэзентавалі восьмую кнігу праекта "Спадчына права"

21 декабря 2017

Гэта гісторыя юрыспрудэнцыі ў нашай краіне XVI-XVII стагоддзяў. З сімвалічнай назвай "Беларускія мысляры. Выбраныя работы". Штогод у рамках праекта выходзіць па адной кнізе. Некаторыя з іх прысвечаныя вялікім беларускім юрыстам, іншыя - развіццю юрыспрудэнцыі ў розныя перыяды беларускай гісторыі.

Усе кнігі праекта даступныя на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Хутка ў электронным варыянце з'явіцца і новае выданне.