23 апреля 2018

Тэніс на мінулым тыдні забраў большую колькасць увагі беларускіх балельшчыкаў. «Чыжоўка-Арэна» і запоўненыя трыбуны бачылі ўжо шмат яскравых матчаў і перамог, бачылі і слёзы пасля паражэння. Сустрэча Беларусі і Славакіі – гэта матч плэй-оф за права застацца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі. І ён таксама ўвойдзе ў гісторыю беларускага тэнісу. Рубрыка Матчбол аддае ўвагу сёння гэтаму віду спорту.

Увесь мінулы ўікэнд мы захапляліся гульнёй жаночай зборнай Беларусі па тэнісе. Усе балельшчыкі беларускага спорту памятаюць яскравае выступленне нашых тэнісістак у фінале Кубка Федэрацыі. На жаль, у лютым 2018 года Сасновіч, Сабаленка і кампанія не змаглі выйсці ў другі раунд, але ў гульнях супраць Славакіі месца ў эліце мы захавалі.

Гэта быў кульмінацыйны момант супрацьстаяння Беларусь – Славакія. Дзяўчаты дагулялі да парнай сустрэчы, лік быў на той момант 2:2 пасля чатырох матчаў. І Вера Лапко з Лідзіяй Марозавай прыносяць нашай камандзе перамогу.

Але гэта было пасля. Унікальнасць тэніснага Кубка Федэрацыі ў традыцыях і ў тым, што сусветны рэйтынг не мае вялікага значэння. У пачатку тыдня тэнісісткі прыязджаюць у краіну, якая прымае матчы, каб прайсці акліматызацыю – вядома, што турніры праходзяць па ўсім свеце. Беларускі маюць перавагу на хатніх кортах. Але нашы спартсменкі толькі-толькі выступалі на грунце, а тут – пакрыццё, якое называюць «хард». Пасля - афіцыйныя прэс-канферэнцыі, дзе наша каманда выглядае вельмі ўпэўнена.

І вось затым – жараб'ёўка. Але некалькі разоў капітан зборнай Славакіі зробіць замену ў саставе перад самой гульнёй – такое права дае рэгламент турніру. У выніку ў першы дзень Аляксандра Сасновіч згуляе з Янай Чапелавай і пераможа. А вось Арына Сабаленка ў напружаным матчы ўступіць Вікторыі Кужмавай. Па выніку дня – 1:1. Інтрыга захоўваецца да наступных матчаў.

Ужо з раніцы наступнага дня трэніроўкі на «Чыжоўка-Арэне». На гэты раз першай выйдзе Арына. Яе жаданне перамагчы было вельмі вялікім, але за адзін вечар трэба было выправіць некаторыя памылкі.

Арына перамагае ў двух сэтах. Перавага першага нумара нашай каманды была адчувальнай. І прыходзіць на прэс-канферэнцыю з выдатным настроем.

І ў той момант Аляксандра Сасновіч няўдала пачынае сваю гульню. Саперніца беларускі паказвае, безумоўна, свой лепшы тэніс. І Саша ў выніку прайграе.

І вось самы важны момант супрацьстаяння Беларусь – Славакія. 2:2 – па выніку чатырох матчаў, і наперадзе – парная сустрэча. На гэты раз капітан каманды Таццяна Пучак выстаўляе пару, якая і была заяўлена. І Вера Лапко, і Лідзія Марозава маюць вопыт выступлення ў дуэце, але ў матчы за зборную Беларусі ён адсутнічае. Тым не менш, беларускі перамагаюць.

Наша каманда захоўвае месца ў топ-8 жаночага сусветнага тэнісу. Гэта значыць, у будучым годзе зборная стане яшчэ больш моцнай і зробіць крок наперад. У фінале Кубка Федэрацыі мы ўжо, нагадаем, выступалі.