Барысаўскі БАТЭ ўнічыю згуляў з "Баерам"

25 ноября 2015

Барысаўскі БАТЭ ў заключным дамашнім матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў на сваім полі ўнічыю згуляў з "Баерам" - 1:1. Лік у паядынку нашы адкрылі ўжо на другой хвіліне. Аўтарам пакуль самага хуткага гола ў цяперашняй Лізе чэмпіёнаў стаў Міхаіл Гардзяйчук. Аднак у другой палове сустрэчы госці намаганнямі Мехмедзі здолелі адыграцца. У другім матчы квартэта "І" "Барселона" разграміла "Рому" з лікам 6:1 і гарантавала сабе месца ў плэй-оф. Уладальнік другой пуцёўкі вызначыцца ў заключным туры. Прычым на гэтае месца прэтэндуюць усе тры клубы. 9 снежня БАТЭ наведаецца ў госці да "Ромы", а "Баер" прыме "Барселону".