У Мінску прадстаўнікі бізнесу прэзентавалі сацыяльныя праекты

28 ноября 2019
Ад дабрачыннасці  да стварэння рабочых месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пенсіянераў. Сёння ў Мінску на публічных слуханнях  прадстаўнікі бізнесу прэзентавалі свае сацыяльныя праекты, якія рэалізоўвалі на працягу гэтага года. За вялікі ўклад для грамадства  беларускія кампаніі  атрымалі падзякі ад грамадскіх арганізацый краіны. 

Аляксандр Скрабоўскі, каардынатар партнёрскай групы па ўзаемадзеянні з бізнесам: "Уклад бізнесу ва ўстойлівае развіццё зараз даволі значны. І гэта ўжо прызнана дзяржавай, таму што мы ўручаем узнагароды за доўгатэрміновы ўклад ва ўстойлівае развіццё Беларусі. Мы зрабілі даследаванне, у якім паказалі, што ўжо больш за  200 кампаній у Беларусі штогод робіць некалькі практык у зусім розных галінах".

Прадстаўнікі бізнесу ўжо на працягу многіх гадоў  аказваюць дабрачынную дапамогу дзіцячым дамам, арганізоўваюць інтэрактыўныя выставы ў школах і спансіруюць найбуйнейшыя падзеі краіны.