У Мінску падвялі вынікі штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці МНС

2 августа 2019

У Мінску сёння падвялі вынікі штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці МНС. Кіраўнік ведамства Уладзімір Вашчанка ўзнагародзіў журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, а таксама асобныя праекты і праграмы. Адзначаная і праца нашых калегаў з Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі. Гэта калектывы "Навін рэгіёна" і аддзела крымінальных навін. Віншуем!

Уладзімір Вашчанка, міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Тое, што сёння інфармацыя аператыўна паступае, аб'ектыўна, гэта стварае нармальны імідж у цэлым міністэрства. І тое, што сёння гаварыў Кіраўнік дзяржавы, мы не павінны нешта ўтойваць, а рэальна паказваць тую сітуацыю, якая ёсць насамрэч".

Усяго ўзнагароды журналістам уручалі ў чатырох намінацыях.