У Мінску пад коламі аўто загінуў пешаход

9 декабря 2023
У Мінску пад коламі аўто загінуў пешаход, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

ДТЗ адбылося прыкладна ў 1 гадзіну 30 хвілін. Рухаючыся па праспекце Пушкіна ў напрамку вуліцы Матусевіча, 33-гадовы вадзіцель за рулём аўтамабіля Skoda наехаў на 35-гадовага мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы. Той ад атрыманых траўм памёр.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае аўтамабілістам аб уважлівасці на дарогах і няўхільным выкананні правілаў дарожнага руху. Пешаходы ж абавязаны рухацца па тратуарах, пешаходных дарожках і толькі пры іх адсутнасці - па абочыне або краі праезнай часткі насустрач транспарту. Пры гэтым важна абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.