У профільных класах Беларусі навучаюцца больш як 20 тыс. навучэнцаў

23 мая 2024

Рыхтаваць кадры для рэальнага сектара эканомікі - адна з асноўных задач беларускай сістэмы адукацыі. Развітацца са школай рыхтуюцца больш як 57 тыс. выпускнікоў.

Каб палегчыць выбар будучай прафесіі, па ўсёй краіне працуюць профільныя класы: аграрныя, інжынерныя, педагагічныя і г. д. Такая падрыхтоўка кадраў са школьнай лаўкі паказвае станоўчыя вынікі з кожны год. І ахвочых туды трапіць, як адзначаюць у Міністэрстве адукацыі, становіцца ўсё больш.

Выпускнікам такіх профільных класаў не трэба будзе здаваць ЦТ. Яго заменіць гутарка ў вуснай форме. Ключавое патрабаванне - адзнакі па профільных прадметах павінны быць не ніжэй за 8 балаў, а па астатніх дысцыплінах у атэстаце - не менш як 7.