У Мінску адкрываецца міжнародны форум Федэрацыі прафсаюзаў

27 апреля 2017

Новы погляд на старыя прафесіі. Сёння ў Мінску ўпершыню адкрываецца міжнародны форум Федэрацыі прафсаюзаў. Эксперты ў галіне працоўнага права, кіраўнікі і прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый з 30 краін свету сабраліся ў сталіцы для абмеркавання трансфармацыі рынку працы.

Ганна Варфаламеева, сакратар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па міжнароднай працы: "Міжнародны форум закліканы знайсці нейкія формы, метады працы, каб забяспечыць нашых людзей і людзей ва ўсім свеце працай, каб забяспечыць рабочымі месцамі, каб была годная заработная плата, а за годную заработную плату выступаюць усе прафсаюзы свету".

Міжнародны прафсаюзны форум у сталіцы падоўжыцца два дні. Сустрэча прымеркаваная і да Сусветнага дня аховы працы, які адзначаюць 28 красавіка.