У Мінску адкрыўся ўчастак дарожнага руху ў раёне Ігуменскага тракту і вуліцы Бабушкіна пад новым мостам. З гэтага дня можна праехаць як па пуцеправодзе на МКАД у Лошыцы, так і пад ім. Нагадаем, сам мост на 19-ым кіламетры Мінскай кальцавой адкрылі напярэдадні.
Сталічныя будаўнікі прадоўжаць мадэрнізацыю і рамонт МКАД сёлета. Гэта яшчэ два мосты на 2-ім і 24-ым кіламетрах.