У Мінску адкрыўся фестываль моладзевай навукі

19 января 2016

Ад крыміналістыкі да фармацэўтыкі. Сёння ў Мінску ў ліцэі БДУ адкрыўся фестываль моладзевай навукі. Гэта пілотны праект Міністэрства адукацыі, які дапаможа вылучыць лепшыя распрацоўкі маладых навукоўцаў і прадставіць іх на экспазіцыі. Найбольш паспяховыя з іх, на думку экспертаў - вопытных навукоўцаў і бізнесменаў, змогуць атрымаць фінансаванне. Дарэчы, штогод у навуковых даследаваннях удзельнічаюць больш як 90 тысяч студэнтаў і аспірантаў.

Міхаіл Жураўкоў, міністр адукацыі Беларусі: "Моладзь зараз вельмі прагматычная. Яна глядзіць у будучыню. Тут ставіцца некалькі мэт. Гэта не толькі паказаць свой інтэлект, сваю зацікаўленасць навуковымі даследаваннямі, але і паказаць сябе перад будучымі працадаўцамі".

Фестываль моладзевай навукі з гэтага часу будзе праходзіць некалькі раз за год. У розных альма-матар краіны, каб на выставах маладыя навукоўцы прапанавалі максімальную колькасць лепшых праектаў.