Крэўскі замак з'явіўся ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея

25 Сакавіка 2019

Пакуль натуральныя руіны лёсавызначальнага для Беларусі будынка праходзяць стадыю кансервацыі, 3D-макет з дапоўненай рэальнасцю ўжо радуе наведвальнікаў музея. Культурны IT-праект першай убачыла Лідзія Заблоцкая.

Зараз здзейсніць прагулку па Крэўскім замку, не пакідаючы Мінска, стала рэальнасцю. Паменшаная ў дзвесце разоў копія - новы экспанат Нацыянальнага гістарычнага музея. Абсалютна дакладны - макет з пластыка раздрукоўвалі часткамі на некалькіх 3D-прынтарах - для максімальнай дакладнасці.

Дэкарыраванне макета заняло больш часу, чым сам друк. Стварэнне ў камп'ютарным вымярэнні не атрымалася б без гістарычных дакументаў. Іх збіралі на працягу трох гадоў. А вось на будоўлю самога замка пайшло роўна 180 гадзін. Лёсавызначальны будынак 14-га стагоддзя  памерам з пісьмовы стол.

Важная частка інавацыйнага макета Крэўскага замка - гэта дапоўненая рэальнасць. Каб падрабязна разгледзець вежу і даведацца характарыстыкі галерэй, спецыялісты распрацавалі прыкладанне для планшэтаў.

Некалькі прылад ужо закупілі для наведвальнікаў. Камеру планшэта досыць паднесці да макета. Яна сканіруе аб'ект з усіх бакоў і дабаўляе жывую гісторыю. Бачым нават птушак, якія пралятаюць, і сапраўдныя баі. 

Да ўжо існуючых фактаў распрацоўшчыкі дабавяць і гістарычныя даведкі - відэа і тэксты на розных мовах. Напрыклад, падрабязнасці падпісання Крэўскай уніі і дакладнае размяшчэнне бальніц і лучнікаў. 

Інтэрактыўны праект  пакуль пілотны. Такая дэмаверсія зусім хутка стане часткай новай экспазіцыі. Ужо летам яе змогуць ацаніць госці Беларусі ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў.