Рух па Паўднёвай магістралі адкрыўся сёння ў Мінску

10 июля 2019

Дарога знаходзіцца ў Кастрычніцкім раёне сталіцы (гэта працяг вуліцы Валадзько) і праходзіць паралельна чыгунцы да скрыжавання з Асаналіева. Яе асноўная задача - разгрузіць паток на вуліцы Кіжаватава. Агульная працягласць магістралі каля двух з паловай кіламетраў. На скрыжаванні з Аэрадромнай пабудавана двухузроўневая транспартная развязка з аўтамабільным пуцеправодам. Рух па магістралі часткова адкрыўся яшчэ ў лютым, аднак сёння ён запускаецца на ўсёй вуліцы. У перспектыве аб'ект плануецца падоўжыць да МКАД.