У Мінску адкрылі памятны знак у гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і заснавання ААН

24 апреля 2016

Беларусь - за мір і ўстойлівае развіццё. Сёння ў Мінску прайшло ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ў гонар 70-годдзя завяршэння Другой сусветнай вайны і заснавання ААН. Гранітны манумент з памятным надпісам размясціўся ля "Дрэва Міру" ў Лошыцкім парку. Гэта свайго роду напамінак не толькі аб 70 гадах мірнага жыцця Беларусі і супрацоўніцтва з ААН, але і аб мэтах устойлівага развіцця якія перад сабою ставяць усе ўдзельнікі арганізацыі.

Джыхан Султанаглу, памочнік генсакратара ААН, дырэктар рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД: "Гэта вельмі кранальнае мерапрыемства, сапраўды, мы разам святкуем, для нас гэта агульнае свята 70-годдзя стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Мы лічым, мы павінны працаваць разам над стварэннем нашай агульнай будучыні. Мэты ўстойлівага развіцця - гэта ўніверсальныя мэты і яны неад'емныя для нас усіх".

Сёння ў Беларусь прыбудзе намеснік Генеральнага сакратара ААН Хелен Кларк. Яна прыме ўдзел у мерапрыемствах прысвечаных 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Таксама адміністратару ПРААН будзе ўручаны ордэн Францыска Скарыны за значны ўклад развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН.