У Мінску адкрылася выстава інавацый

25 января 2019

Электратранспарт, прынтар для біяматэрыялу, унікальныя лекі і ўгнаенні - у Беларусі адкрылася выстава інавацый. У прэзідыуме Акадэміі навук прадэманстравалі 97 новых тэхналогій. Тут напярэдадні Дня навукі сустрэліся паўтысячы навукоўцаў і даследчыкаў. Сярод экспанатаў і вынікі сумесных праектаў Саюзнай дзяржавы.

Рыгор Рапота, Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы: "У нас 8 праграм, гэта значыць 8 прадуктаў або сістэм прадуктаў, якія мяркуецца атрымаць. Гэта ў галіне медыцыны, у галіне касмічнай тэхнікі, гэта мікраэлектроніка, оптаэлектроніка, гэта ўсё, што выкарыстоўваецца ў космасе высокатэхналагічнае. Усё гэта канкурэнтны прадукт".