У Мінску адкрылася новая 11-ая падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі

27 января 2020
Яна размясцілася па адрасе Сыракомлі, 3 і будзе абслугоўваць больш за 150 тысяч чалавек. Гэта насельніцтва, якое пражывае ў мікрараёнах Лошыца і Чыжоўка, а таксама ўздоўж вуліцы Маякоўскага. У новай падстанцыі ёсць дыспетчарская, гараж, пакоі для адпачынку, захоўвання медпрэпаратаў і тэхнікі. Зараз медперсанал заканчвае пераезд. На першыя выезды брыгады адправяцца праз тыдзень.

Гэта ўжо трэці такі праект у нашай краіне. Адзін  рэалізаваны ў Брэсце, два  ў Мінску. Дарэчы, у сталіцы  такія станцыі з'явяцца яшчэ ў Маскоўскім раёне і ва Уруччы.