У Мінску засталіся зімаваць больш як тысяча вадаплаўных птушак

26 января 2018

Зімоўка на радзіме. У Мінску засталіся зімаваць больш як тысяча вадаплаўных птушак. Арнітолагі нагадваюць: качкі, лебедзі і гусі холаду не баяцца і да надыходу моцнага марозу без перашкод знаходзяць ежу. Таму падкарміць крылатых спецыялісты раяць толькі ў самыя марозныя дні - калі тэмпература ніжэйшая за мінус 10. Пры гэтым на карысць птушкам не любы пачастунак - нават хлебам іх карміць не рэкамендуюць.

У Беларусі зімуе прыкладна 120 відаў крылатых. А сярод рэдкіх зімовых птушак, якіх заўважылі ў гэтым сезоне ў Мінскай вобласці, - гарыхвостка-чарнушка і белая сітаўка.