У Мінску назвалі лепшых майстроў слова

24 мая 2015

15 конкурс прамоўніцкага мастацтва прайшоў у Акадэміі МУС. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 55 студэнтаў з ВНУ Беларусі, краін Еўропы, Афрыкі і Амерыкі. Спаборніцтва прайшло ў два туры. У першым - канкурсанты прадставілі сябе і сваю краіну. У другім этапе - выступілі ўсяго дзесяць чалавек - самыя крэатыўныя і таленавітыя.

Трыумфатарам міжнароднага конкурсу стаў прадстаўнік Конга. Малады прамоўца вучыцца ў Беларусі ў Ваеннай акадэміі.