У дзіцячых лагерах пачынаецца першая змена

27 мая 2023
У некаторых лагерах Беларусі ў суботу, 27 мая, адкрываецца першая аздараўленчая змена, піша Sputnik.

У большасці іншых устаноў аздараўленчая кампанія стартуе ў першы дзень летніх канікул - 1 чэрвеня. Стандартная змена ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем будзе доўжыцца 18 дзён. Другая змена арыенціровачна пройдзе ў перыяд з 21 чэрвеня па 8 ліпеня, трэцяя - з 11 па 28 ліпеня, чацвёртая - з 31 ліпеня па 17 жніўня.

За час летніх канікул плануецца аздаравіць 380 тысяч дзяцей, з іх у лагерах з кругласутачным знаходжаннем - каля 155 тысяч.