У Мінску пачаліся слуханні па справе аб перадазіроўцы наркотыкаў

3 июня 2020
Да 25 гадоў турмы. У Мінску пачаліся слуханні па справе аб перадазіроўцы наркотыкаў. На лаве падсудных 38-гадовы раней судзімы жыхар Мінскага раёна. Паводле версіі следства,  летась у снежні мужчына купіў паўграма асабліва небяспечнага наркотыку  - метадону. Вядома, што ін'екцыі рабіў сабе і частаваў знаёмых. Так, 31 снежня гаспадар кватэры і яго прыяцелі чарговы раз ужывалі метадон. Адзін з гасцей пасля дозы памёр ад вострага атручэння. У дачыненні  да падазронага ўзбуджаны крымінальныя справы  за стварэнне прытона, а таксама абарот наркотыкаў,  што пацягнуў смерць чалавека.