У Мінску пачалі працаваць кантралёры ў "штацкім"

6 марта 2017

Пакуль толькі на трамвайных маршрутах. Такім чынам плануюць паменшыць колькасць безбілетнікаў. Некаторыя пасажыры імкнуцца пакінуць транспарт, убачыўшы кантралёра.

Наколькі дзейсная гэта мера, даведалася Антаніна Станкевіч падчас рэйду з рэвізорамі. Святлана Ажар і яе калега лёгка зліваюцца з натоўпам на прыпынку трамвая. Выдаюць рэвізораў хіба што бейдж, відэарэгістратар і невялікі апарат у руках – з яго дапамогай правяраюць карткі аплаты. Аднак нават самы ўважлівы пасажыр наўрад ці разгледзіць дэталі з салона трамвая. А дагэтуль была іншая карціна, не без усмешкі адзначаюць кантралёры: трамвай пад'язджае да прыпынку, і пасажыры высыпаюць з дзвярэй нават на тых прыпынках, дзе звычайна выходзіць некалькі чалавек.

З пачатку сакавіка транспартнікі рашыліся на асаблівы эксперымент. Кантралёры пазбавіліся спецыяльных камізэлек, па якіх іх было лёгка распазнаць і пазбавіцца верагоднасці атрымаць штраф. Заходзім у салон трамвая – і першы ж заяц тут як тут. Цяпер трэба скласці пратакол і выпісаць квітанцыю.

Некаторыя пасажыры нават не заўважаюць, што кантралёры зліліся з натоўпам. Большасць проста працягваюць бескантактныя карткі ці талоны. Тым, хто не аплаціў паездку, прыходзіцца раскашэльвацца на штраф – а гэта адзінаццаць з паловай рублёў. Стаўленне да эксперыменту рознае, аднак у цэлым станоўчае.

На думку спецыялістаў, такая мера будзе эфектыўнай супраць "прафесійных зайцоў". Гэта якраз тая катэгорыя пасажыраў, якія ўважліва сачылі за рэвізорамі на прыпынках. Пазнаць жа сапраўднага кантралёра можна па пэўных прыкметах. Такім чынам транспартнікі страхуюцца ад магчымых выпадкаў махлярства.

Пакуль што эксперымент праводзяць выключна на трамвайных маршрутах, і калі ён будзе паспяховым, кантралёры "ў цывільным" з'явяцца і на тралейбусных прыпынках. Дарэчы, у суседніх сталіцах такой спецыяльнай формы ў спецыялістаў-рэвізораў няма.