У Мінску пачалася дабрачынная акцыя "Партфель першакласніка"

26 июля 2017

Дапамагчы сабраць дзяцей у школу. Сёння ў Мінску пачалася дабрачынная акцыя "Партфель першакласніка". Ручкі, алоўкі, сшыткі, фарбы – самае неабходнае для будучых школьнікаў. Усё гэта можна прыносіць у буйныя ўнівермагі горада і пакідаць у спецыяльных кошыках. Яны размешчаныя ў канцылярскіх аддзелах. 250 ўкамплектаваных партфеляў напярэдадні Дня ведаў уручаць першакласнікам сталіцы.

Ужо зараз у горадзе працуюць 25 школьных кірмашоў. Акрамя таго, у гандлёвых цэнтрах аформлены 80 асобных куткоў для першакласніка, дзе можна набыць як канцылярскія тавары, так і сабраць класічны гардэроб.