У Мінску на рэгіянальным форуме "Беларусь адзіная" абмяркоўвалі пытанні сацыяльна-палітычнага развіцця краіны

8 сентября 2021

Кансалідацыя грамадства, эканамічныя працэсы і маладзёжная палітыка. Гэтыя і іншыя пытанні сацыяльна-палітычнага развіцця краіны абмяркоўвалі сёння ў сталіцы. Рэгіянальны форум "Беларусь адзіная" аб'яднаў 600 удзельнікаў. У Мінскім гарадскім палацы культуры сабраліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы, ідэалагічны корпус. Кожны мог выказаць сваё меркаванне і задаць пытанне экспертам - гэта вядомыя беларускія палітолагі, сацыёлагі, эканамісты. Актуальныя тэмы дыялогу - ад нацыянальнай ідэі да ролі сацыялагічных апытанняў.

У рамках усебеларускай акцыі сустрэча ў сталіцы стала фінальнай. Рэгіянальны форум "Беларусь адзіная" стартаваў 20 жніўня ў Брэсце і аб'яднаў усе рэгіёны. Зрэшты, падобныя сустрэчы паказалі сваю эфектыўнасць. Калектыўны і канструктыўны фармат працы працягнецца.