У Мінску адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару

29 апреля 2023

Беларусь рыхтуецца адзначыць Першамай! У свята шмат добрых традыцый. І адна з іх - ушаноўванне лепшых у сваёй справе. Сёння ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага герба і сцяга адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Пашаны. У спісе 64 лідары па выніках работы за 2022 год, у тым ліку 8 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама 56 арганізацый прамысловасці, будаўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі. Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару - гэта прызнанне важкага ўкладу грамадзян і працоўных калектываў у развіццё краіны, а таксама матывацыя для дасягнення больш высокіх вынікаў у далейшым. Антон Малюта - пра сакрэты поспеху (падрабязнасці ў відэа).