У Мінску колькасць шматдзетных сем'яў штогод павялічваецца на тысячу

12 октября 2016

Зараз іх 11 750. І выхоўваюць яны 38 000 дзяцей. Дзяржаўная праграма "Сям'я і дзяцінства" накіравана захаваць такія паказчыкі нараджальнасці і ўмацаваць інстытут сям'і.

Шматдзетным сем'ям аказваюць матэрыяльную дапамогу да навучальнага года і прапаноўваюць шырокі спектр сацыяльных паслуг. На гэтым тыдні ў кожным раёне сталіцы праходзяць святочныя мерапрыемствы да Дня маці: музычныя вечары, выставы дзіцячай творчасці, паказы тэматычных мастацкіх фільмаў. Самай высокай узнагародай - ордэнам Маці - сёння адзначаць 28 жанчын. Мерапрыемства пройдзе ў сталічным тэатры музкамедыі.

Жанна Рамановіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама:

"Калі раней мы ўвесь час гаварылі пра тое, што патрэбныя меры дзяржаўнай падтрымкі, то мы сёння ўсё больш пераконваемся ў тым, што трэба ствараць умовы для нараджэння і выхавання дзяцей. А гэта могуць быць розныя мерапрыемствы. Хачу сказаць, што большасць мінчан, гэта ад 50-60 працэнтаў, маюць намер мець дваіх і больш дзяцей. У горадзе адзначаецца натуральны прырост насельніцтва".

Аляксей Кажамякін, намеснік дырэктара выставачнага прадпрыемства "Экспафорум":

"Выстава "Мацярынства і дзяцінства" праходзіць чацвёрты раз, сёлета на новай пляцоўцы. Па праспекце Пераможцаў, 14. Досыць насычаная праграма. У нас трэці год запар будзе праходзіць фестываль двайнят. Сёлета колькасць іх вырасла ў два разы. Больш за 160 пар заявілася. З іх 11 трайнят".

Выстава "Мацярынства і дзяцінства" адкрыецца заўтра і будзе доўжыцца да канца тыдня. Для наведвальнікаў падрыхтавана 70 мерапрыемстваў – ад лекцый і семінараў да конкурсаў і майстар-класаў.