У Маскве прайшлі Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў

17 июня 2013

Гэта спартыўныя спаборніцтвы для дзяцей, якія перанеслі анкалагічнае захворванне. У чацвёртым спартыўным форуме ўдзельнічалі 400 дзяцей з 12 краін, у тым ліку і Беларусі. У праграме - турніры па 6 відах спорту. Пры гэтым пераможца сярод каманд не вызначаецца - замест гэтага арганізатары імкнуцца, каб кожны ўдзельнік атрымаў медаль або дыплом. Галоўная мэта гульняў - вярнуць да нармальнага жыцця дзяцей, якія перамаглі цяжкае захворванне.


Арганізатарам Сусветных дзіцячых гульняў пераможцаў выступае фонд Падары жыццё. Праект выключна дабрачынны, на ім працуюць толькі валанцёры, фінансаванне - за кошт спонсараў. У гульнях удзельнічаюць і вядомыя спартсмены, якія праводзяць майстар-класы з юнымі ўдзельнікамі.