У Мінску ідуць здымкі ваеннага серыяла "Лёс дыверсанта"

11 июня 2019

Гісторыю пра беларускага падпольшчыка і арганізатара найбуйнейшай дыверсіі ў Асіповічах у гады Вялікай Айчыннай Фёдара Крыловіча рэжысуе Дзмітрый Астрахан. Поўнаметражная стужка і чатырохсерыйная тэлеверсія ад "Беларусьфільма" выйдзе ў пракат сёлета. Учора на працягу ўсяго дня здымачная група працавала над масавым эпізодам пакарання ў Музычным завулку Мінска.

Праца беларуска-расійскай каманды ідзе з сакавіка. Галоўная роля ў фільме - у зоркі серыяла "Маладзёжка" Аляксея Суранскага. Асноўная псіхалагічная лінія ўжо знятая, наперадзе - масавыя сцэны.