У Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў лесу

17 сентября 2023

Штогод у трэцюю нядзелю верасня  ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў лесу.

З прафесійным святам  работнікаў і ветэранаў галіны павіншаваў Прэзідэнт. Штодзённы клопат аб захаванні і прымнажэнні такога нацыянальнага набытку - вялізны ўклад у сучаснасць і будучыню краіны,  адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

За галоўным багаццем нашай краіны сочаць  46 тысяч чалавек. Гэта колькасць занятых у лесаводстве і лесанарыхтоўках летась. З іх 83 %  мужчыны і 17 %  жанчыны. Дзякуючы іх працы  штогод ствараецца не менш за 30 тысяч гектараў новых лясоў. І з кожным годам гэты паказчык расце. Таму па шэрагу ключавых паказчыкаў  наша краіна ўваходзіць у дзясятку вядучых еўрапейскіх дзяржаў. Больш за 40 % тэрыторыі дзяржавы  займаюць лясныя масівы. А на кожнага жыхара Беларусі  прыпадае каля аднаго гектара насаджэнняў.