У Мінску 7 жніўня на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран

4 августа 2021

Быць на сувязі з кіраўніцтвам і вырашаць жыллёва-камунальныя, юрыдычныя, бытавыя і іншыя праблемы дазваляюць суботнія прамыя тэлефонныя лініі.

У сталіцы 7 жніўня з 9  да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. 

А на пытанні жыхароў цэнтральнага рэгіёна адкажа намеснік губернатара Іван Маркевіч. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці арганізуецца кожную суботу.