У Мінску 1 верасня за парты сядуць 192 тысячы школьнікаў

30 августа 2017

У Мінску 1 верасня за парты сядуць 192 тысячы школьнікаў - на 7 тысяч больш, чым летась. У Дзень ведаў пройдуць тэматычныя урокі, сустрэчы з вядомымі людзьмі. А з новага тыдня ў школах, якія працуюць у адну змену, першы званок празвініць ў 9 раніцы, у школах з дзвюма зменамі - у 8:30. Пры неабходнасці дзяцей у школу можна прывесці і раней - да пачатку урокаў за імі прыглядаць будуць дзяжурныя адміністратары. Яшчэ адно новаўвядзенне наконт працягласці перапынкаў паміж урокамі.

А ў дзіцячых садках Мінска з'явілася амаль тысяча дадатковых месцаў. Летам, нагадаем, уведзены ў эксплуатацыю 4 дашкольныя ўстановы - ў Фрунзенскім і Першамайскім раёнах сталіцы.