У Мар'інай Горцы з вайскоўцамі з ліку новага папаўнення прайшлі кантрольныя заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі

7 декабря 2021

Псіхалагічная паласа і абкатка тэхнікай. У Мар'інай Горцы з вайскоўцамі з ліку новага папаўнення прайшлі кантрольныя заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі. Дыстанцыя - невялікі круг, на якім размешчаны дзясятак розных перашкод: інжынерныя загароды, завалы і равы, задымленыя памяшканні. Разведчыкі дзейнічаюць у складзе падраздзялення. На маршруце паступаюць каманды аб раненні таварыша, нападзе непрыяцеля і ўжыванні ім хімічнай зброі. Праца ў камандзе прывівае навабранцам пачуццё локця і адказнасці за калектыў. 

Заняткі, трэніроўкі, вучэнні... Складаных, у тым ліку стрэсавых сітуацый, у спецназаўцаў яшчэ будзе шмат. Наступнае псіхалагічнае выпрабаванне - дэсантаванне з авіяцыйнай тэхнікі.