У Лагойску выбіралі лепшую шматдзетную сям'ю Мінскай вобласці

12 мая 2017

У Лагойску сёння выбіралі лепшую шматдзетную сям'ю Мінскай вобласці. З 23 удзельнікаў у фінал выйшлі 5. Намінанты прадставілі свае падворкі, хобі, хатнія прысмакі, а на сцэне - творчыя нумары з песнямі і танцамі. У камандным спаборніцтве перамагла сям'я з Нясвіжа.

Менавіта шматдзетная сям'я Еўтух з Нясвіжа прадставіць восенню цэнтральны рэгіён на рэспубліканскім конкурсе.