У лагістычным цэнтры пачалі працаваць псіхолагі сумесна з прадстаўнікамі UNICEF

10 декабря 2021
У Беларусі ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для жыцця бежанцаў,  яны забяспечаны дахам над галавой, ежай, цёплым адзеннем. Кругласутачна тут дзяжураць ратавальнікі  і медыкі. Як адзначаюць урачы, з надыходам халадоў усё больш зваротаў ад дзяцей. У асноўным гэта скаргі на  прастуду і страваванне. Адну цяжарную жанчыну павезлі ў бальніцу хуткай дапамогі на агляд, у яе можа быць пагроза выкідка. У маленькай дзяўчынкі падазрэнне на апендыцыт, яна застаецца пад назіраннем у цэнтры.